Варыянт 1 (63 словы)
Неспадзяваны мароз пасля некалькіх ціхіх мяккіх дзён пратрымаўся нядоўга.
Надвор’е змянілася адразу. Паветра стала цёплым і лагодным.
Асеў глыбокі снег па лясах і балотах. Паўднёвы вецер калыхнуў галіны, атрос снежнае покрыва. Дрэвы радасна адгукнуліся густым шумам на павевы цёплага ветру.
Кожная пядзя зямлі, прыгрэтая веснавым сонцам, жыве радасным жыццём. З’яўляюцца першыя парасткі маладога зяленіва. А паветра звініць птушыным гоманам.
Аднаўляецца зямля, ажывае прырода.
Варыянт 2 (67 слоў)
Адкуль вясна бярэ свой пачатак? На дварэ запахла сырасцю. Над зямлёй навісла шэрая імгла. Можа гэта пачатак вясны?
Певень напіўся з лужыны. Ён узляцеў на плот і заспяваў на ўсё горла. А можа ён спявае песню вясне?
Снегу яшчэ цэлыя гурбы. Але з паўднёвага боку ўжо паказалася зямля. Гэта пачынаецца вясна.
Па дарозе паходжвае беладзюбы грак. Гэта наша першая пералётная птушка. З яе пачынаецца вясна.
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Гуканне вясны
Пераказы, дыктанты → Абуджэнне (Паводле Я. Коласа)
Пераказы, дыктанты → Сустрэча вясны
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна
Пераказы, дыктанты → Прыход вясны