Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Партрэт на сцяне

   Сашка прыехаў у вёску да бабулі і дзядулі. Хлопчыка ўразіла, што ў хаце на сценах вісела многа фатаграфій.
   Аднойчы Сашка скінуў на падлогу адзін з партрэтаў. Шкло разбілася. Хлопчык хуценька згроб усё пад канапу і пабег на вуліцу.
   Калі Сашка вярнуўся дамоў, дзед выразаў шкло пад тую рамку, якую ўнук разам з партрэтам схаваў пад канапу.
   – Раскажу табе, унучак, пра аднаго героя, – сказаў дзед. – У час Вялікай Айчыннай вайны я быў у партызанскім атрадзе. Падчас паветранага бою фашысты збілі наш самалёт. Я знайшоў лётчыка ў лесе і адвёў да партызан. Гэта быў лейтэнант Васіль Зыкаў, які пазней стаў начальнікам разведкі.
   Аднаго разу ў вёсцы спыніўся карны атрад. Партызаны прынялі рашэнне знішчыць карнікаў. У ходзе аперацыі Зыкаў заўважыў, як некалькі фашыстаў кінуліся ў хату. Лейтэнант выхапіў гранату, але аўтаматная чарга скасіла яго.
   Васіль Зыкаў быў узнагароджаны ордэнам. Яго ўзнагароду камандзір уручыў сястры героя. А сястра героя – твая бабуля.
   – Мая бабуля?.. – здзівіўся хлопчык.
   – А вось і герой, – паказаў дзед партрэт, які Сашка скінуў са сцяны.
   Хлопчык вінавата апусціў вочы.
(170 слоў)

(Паводле М. Пазнякова)

 

Похожие статьи:

ПераказыПартрэт першадрукара

ППартрэт