Рака выйшла з берагоў. Каламутная ад асенніх дажджоў вада паднялася, заліла абодва берагі.
Невялічкі новенькі паром стаіць там, дзе канчаецца вада і пачынаецца жаўтавата-зялёны бераг. За паромам свецяцца ў вадзе жоўтыя дошкі-масткі. Цяпер іх заліла вада, і таму паром прыстае проста да берага. Побач віднеюцца асмаленыя па́лі, залітыя вадой. На іх трымаўся мост, спалены ў вайну.
Насупраць парома на беразе прытулілася будка паромшчыка. Яна сплецена яшчэ ў канцы лета з бярозавых дубцоў. Пажоўклае і пасохлае лісце на іх шуміць ад ветру. Вакол будкі раскінуўся скошаны нядаўна поплаў.
На той бок ракі відаць вёска. А далей раскінулася заворанае на зіму поле.
(103 словы)
(Паводле К. Чорнага)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Дзвіна пайшла
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Рака
Пераказы, дыктанты → Рака Бярэзіна
Максім Танк → Максім Танк - Над ракой
Пераказы, дыктанты → Круты бераг ракі