Я добра памятаю той дзень, які навучыў мяне быць неабыякавым да прыроды.
Давялося ісці ў лес па елку. Стаяла ціхае, марознае надвор’е. Мяккі снег зіхацеў пад сонечнымі промнямі, меладычна пахрустваў пад нагамі. Нечым светлым напаўнялася душа ад такога хараства.
Мне патрэбна было маладое стройнае дрэўца. І вось знайшоў. Яна стаяла адна, ніводнага дрэўца побач. Узнялася трошкі вышэй за мяне. Густыя галінкі сіметрычна адыходзілі ад ствала, іх прысыпаў снег, і галінкі пераліваліся на сонцы. Я прыладзіўся, каб ніжэй ссекчы яліну. І раптам мне падалося, што яна спытала: «За што?» Я апусціў сякеру, задумаўся.
Душу агарнула пачуццё вінаватасці за ледзь не ўчыненае злачынства.
На Новы год у нас не было ўпрыгожанай ёлкі. Але свята не стала менш вясёлым і радасным.
(120 слоў)
(Паводле часопіса «Пралеска»)
Похожие статьи:
Ядвіга Бяганская → Ядвіга Бяганская - Міколкава ялінка
Янка Журба → Янка Журба - Наша ёлка
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Ёлка
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Елка з белымі кветкамі
Пераказы, дыктанты → Ганарлівая елачка