Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ганарлівая елачка

   Расла ў лесе елачка. Стаяла асобна, бо занадта ганарлівая была. Дрэвы зайздросцілі ёй. Асабліва восенню ды зімой, калі ападала лістота.
   Аднойчы пад Новы год чалавек завітаў у лес з сякерай. На месцы елачкі застаўся толькі пянёк, які зацерушыў снег. Сама елачка перасялілася ў гарадскую кватэру, дзе стаяла прыгожая, з рознакаляровымі шарамі.
   Доўжылася свята толькі два тыдні. Затым з елачкі знялі ўпрыгожванні, вынеслі з кватэры. Ніхто не ведае, як склаўся яе лёс далей.
   А дрэўцы ў лесе растуць як раслі. З вясны да восені шумяць лістотай. Часам згадваюць сваю ганарлівую сяброўку. Праўда, ужо без зайздрасці.
(96 слоў)

(Паводле А. Зэкава)

 

Похожие статьи:

Ядвіга БяганскаяЯдвіга Бяганская - Міколкава ялінка

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Елка з белымі кветкамі

Янка ЖурбаЯнка Журба - Наша ёлка

Пераказы, дыктантыПамятны ўрок

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Ёлка