Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Палесся абрус аксамітны

   Прыпяцкі нацыянальны парк – найбуйнейшы ў Еўропе забалочаны масіў, спавіты Прыпяццю. Калі бачыш плынь гэтай велічнай ракі, узгадваеш радкі Якуба Коласа: «Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну...»
   Прыпяцкі край застаецца сімвалам прыгажосці і самабытнасці нашай прыроды. Дубровы ў Прыпяцкай пойме сапраўды непаўторныя. Ёсць тут цар-дуб. Гонар не толькі палешукоў, але і ўсёй Беларусі.
   Прыпяцкае Палессе – літаратурны край. Калі прабіраешся па вузкіх сцежках, здаецца, што зараз заўважыш маёнтак Балотныя Яліны з аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Убачыш, як імкліва рушыць кудысьці па заімшэлых купінах дзед Талаш з аповесці Якуба Коласа «Дрыгва». На люстэрку прыпяцкага разводдзя можна ўбачыць човен палескіх рабінзонаў з аповесці Янкі Маўра «Палескія рабінзоны».
   Велічныя палескія краявіды, Прыпяць не маглі не паўплываць на нораў палешукоў. Яны спакойныя і разважлівыя, рашучыя і мужныя, працавітыя і самабытныя, як сама прырода.
(141 слова)

Паводле Я. Рагіна.

Похожие статьи:

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Прыпяць

Анатоль БутэвічАнатоль Бутэвіч - Мора Герадота

Міхась ЧаротМіхась Чарот - Прыпяць

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Прыціхне ў прыцемках Прыпяць...

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Журботны працяг песні