Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пакінуты бусел

   У дзяцінстве мы назіралі адлёт буслоў у вырай. Птушкі выстраіліся ў рад, нібы школьнікі на лінейцы. Важак прайшоўся некалькі разоў перад строем, аглядаючы то адным, то другім вокам кожнага. Раптам ён спыніўся, выцягнуў шыю, узяў дзюбай аднаго бусла за пер’е і вывеў са строю.
   У нас аж дух заняло: што будзе далей? Усе птушкі следам за важаком падняліся ўгору. А бусел, выведзены са строю, застаўся на зямлі. Пакуль не зніклі буслы за даляглядам, ён усё пазіраў у той бок. Потым падняўся і паляцеў на бліжэйшае гняздо.
   Дома я расказаў пра пакінутага бусла. Бацька растлумачыў, што птушку прынеслі ў ахвяру, каб іншым пашчасціла ў дарозе.
   Праз шмат гадоў я спытаў пра пакінутага бусла ў прафесара біялогіі. Ён сказаў, што важак пакінуў слабага бусла, каб той не замаруджваў палёту.

(Паводле А. Пальчэўскага)

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЛяцяць, ляцяць крылатыя вешчуны

Пераказы, дыктантыСойка (Паводле У. Ягоўдзіка)

Пераказы, дыктантыБясхвосты шпак

Пераказы, дыктантыАбед у мяцеліцу

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця