Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Падрыхтоўка да вяселля

   Даўней ініцыятыва заключэння шлюбу зыходзіла з боку бацькоў хлопца. Калі юнаку спаўнялася васемнаццаць – дваццаць гадоў, тыя пачыналі шукаць працавітую і багатую дзяўчыну, якая магла б стаць нявесткай.
   У сваты ішлі ўдвух або ўтрох: хросны бацька або дзядзька жаніха, яго родны бацька, іншы раз старэйшы брат. Прысутнасць самога жаніха не заўсёды была абавязковай.
   Адвячоркам, каб ніхто не сурочыў, у месячную поўню, каб было поўнае шчасце, ішлі да дзяўчыны. Сваты выдавалі сябе за купцоў, падарожнікаў ці паляўнічых. Пыталіся, ці ёсць што прадаць. Звычайна гаварылі іншасказальна. Калі з адказаў гаспадароў вынікала, што перагаворы могуць адбыцца, старшы сват пачынаў пачастунак. Вырашалі пытанне пра пасаг маладой, а потым выклікалі дзяўчыну і пыталіся, ці згодна яна пайсці за гэтага хлопца.
   Пазней бацькі засватанай дзяўчыны ішлі да жаніха паглядзець, як ён жыве і ці ёсць на што ісці.
   Праз некалькі тыдняў былі заручыны, мэта якіх – прылюдная абвестка пра сватанне і згоду нявесты і яе бацькоў на шлюб.
(153 словы)

Паводле А. Лакоткі і С. Барыса.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыРучнік у вясельных абрадах