Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Падкідыш
Варыянт 1 (289 слоў)
Вясною, калі па лясных абшарах зялёным туманам радасна і дружна ўспыхнулі маладыя лісточкі бяроз, над урочышчам вавёркі Гарэзы часта стаў даносіцца звонкі голас зязюлі»
Таямнічыя былі гэтыя зязюлі. Тысячы разоў чула Гарэза іх галасы, а пабачыць ніводнага разу не магла. Аднак сакрэт зязюлі аказаўся не вельмі складаным. Раскрыла яго вавёрка нечакана для сябе і пры даволі загадкавых абставінах.
Гуляла Гарэза па хвойніку, радавалася сонцу і цяплу. Раптам над самай зямлёй прамільгнуў цень птушкі, якая села на маладую бярэзіну.
«Ку-ку! Ку-ку!» – раскрыўшы дзюбу, прамовіла птушка і змоўкла. Гарэзу здзівіла, што зязюля робіць перапынак у спевах, быццам адказ чакае. І дачакалася. З другога боку палянкі данеслася звонкая дзіўная песня. Распачалася размова птушак. Нарэшце, відаць, яны пра нешта дамовіліся. Зязюля нырнула з галіны ўніз. Раптам з бярэзніку выслізнула парачка драздоў. Зязюля кінулася наўцёкі, дразды – следам.
І тут з гушчару вылецела другая зязюля. Скрозь маладое лісце Гарэза бачыла, як яна прымасцілася ў гняздо драздоў. Пасядзела там хвілінку і гэтак жа ціхенька ўцякла.
Дразды вярнуліся. Супакоіліся каля свайго гнязда.
На пачатку лета вавёрка выпадкова зазірнула ў той бярэзнік. Увагу яе прыцягнуў моцны крык птушанят. Асабліва вылучаўся адзін гучны, басавіты голас. Зазірнула Гарэза з вышыні ў гняздо. А там адно птушаня, значна большае за астатніх, галосіць на ўсё наваколле. Раптам яно пачало пасоўвацца да краю гнязда і выкідваць з яго свайго браціка. Затым яшчэ і яшчэ.
Прабягалі дні. Птушаня стала намнога большым за сваіх бацькоў. Гарэза прыгледзелася і заўважыла, што яно вельмі нагадвае зязюлю. У вавёрчынай галаве ўсплылі вясновыя падзеі. Дыялог зязюль, пагоня драздоў, кароткі візіт шэрай птушкі ў гэта гняздо. Дык гэта зязюля падкінула драздам сваё яйка, а яны ні пра што не здагадваюцца, сумленна гадуюць чужое дзіця!
І выгадавалі. Маладая зязюля ўзнялася на крыло. Але доўга яшчэ лётала за драздамі, адбірала лепшую здабычу.
Варыянт 2 (219 слоў)
Гуляла вавёрка Гарэза па хвойніку, радавалася сонцу і цяплу. Раптам над самай зямлёй прамільгнуў цень птушкі, якая села на маладую бярэзіну.
«Ку-ку! Ку-ку!» – раскрыўшы дзюбу, прамовіла птушка і змоўкла. З другога боку палянкі данеслася звонкая дзіўная песня. Распачалася размова птушак. Нарэшце, відаць, яны пра нешта дамовіліся. Зязюля нырнула з галіны ўніз. Раптам з бярэзніку выслізнула парачка драздоў. Зязюля кінулася наўцёкі, дразды – следам.
І тут з гушчару вылецела другая зязюля. Скрозь маладое лісце Гарэза бачыла, як яна прымасцілася ў гняздо драздоў. Пасядзела там хвілінку і гэтак жа ціхенька ўцякла.
Дразды вярнуліся. Супакоіліся каля свайго гнязда.
Напачатку лета вавёрка выпадкова зазірнула ў той бярэзнік. Увагу яе прыцягнуў моцны крык птушанят. Асабліва вылучаўся адзін гучны, басавіты голас. Зазірнула Гарэза з вышыні ў гняздо. А там адно птушаня, значна большае за астатніх, галосіць на ўсё наваколле. Раптам яно пачынае пасоўвацца да краю гнязда і выкідвае з яго свайго браціка. Затым яшчэ і яшчэ.
Прабягалі дні. Птушаня стала намнога большым за сваіх бацькоў. Гарэза прыгледзелася і заўважыла, што яно вельмі нагадвае зязюлю. У вавёрчынай галаве ўсплылі вясновыя падзеі. Дыялог зязюль, пагоня драздоў, кароткі візіт шэрай птушкі ў гэта гняздо. Дык гэта зязюля падкінула драздам сваё яйка, а яны ні пра што не здагадваюцца, сумленна гадуюць чужое дзіця!
І выгадавалі. Маладая зязюля ўзнялася на крыло. Але доўга яшчэ лётала за драздамі, адбірала лепшую здабычу.
Паводле В. Жушмы
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Янка Брыль → Птушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая
Янка Брыль → Увесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")
Янка Брыль → Раман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча
Янка Брыль → Птушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая