Буйны́ рост сталіцы Беларусі і яе насельніцтва абумовілі будаўніцтва ў горадзе метро.
Як не залюбавацца прыгажосцю станцый падземнага горада! Ні адна з іх не падобная на другую. У кожнай сваё аблічча. Аформлены яны з вялікім густам, але без лішняй раскошы.
Спынімся на адной з іх. Станцыя «Плошча Якуба Коласа». Архітэктурнае і мастацкае аздабленне пероннай залы нагадвае беларускую хатку. Лямпы схаваныя пад казыркамі пліт. 26 калон абліцаваны кафляй з нацыянальным арнаментам. Керамічныя ўстаўкі адлюстроўваюць беларускія народныя святы, абрады, працу і побыт беларусаў. Усё гэта жывіла творчасць народнага песняра, чыё імя носіць станцыя. Падлога з паліраванага граніту цёмных і светлых таноў.
З такім жа густам аформлены і ўсе астатнія станцыі.
(110 слоў)
(Паводле часопіса «Вясёлка»)
Похожие статьи:
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Метрабудаўцы
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - У метро
Рыгор Барадулін → Рыгор Барадулін - Робяць гораду нутро
Пераказы → Мінскі метрапалітэн
Пераказы → Мінская ратуша