Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сяргей Грахоўскі - У метро

Ездзіць у метро аматар
Маша з самых першых дзён:
Узбяжыць на эскалатар
І спяшаецца ў вагон.

Ёй даюць адразу месца,
Бо такія ёсць правы.
Маша весела смяецца
І гаворыць: «Сядзьце вы.
Насяджуся я ў жыцці,
Пастаю, каб падрасці.»

«Дзякуй, дзеткі», – бабка кажа
І частуе ледзянцом,
І усе ў вагоне Машу
Называюць ма-лай-цом.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПадземны горад

Пераказы, дыктантыМінскі метрапалітэн

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Метрабудаўцы

БиографииСяргей Грахоўскі

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Робяць гораду нутро