Ездзіць у метро аматар
Маша з самых першых дзён:
Узбяжыць на эскалатар
І спяшаецца ў вагон.
Ёй даюць адразу месца,
Бо такія ёсць правы.
Маша весела смяецца
І гаворыць: «Сядзьце вы.
Насяджуся я ў жыцці,
Пастаю, каб падрасці.»
«Дзякуй, дзеткі», – бабка кажа
І частуе ледзянцом,
І усе ў вагоне Машу
Называюць ма-лай-цом.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Мінскі метрапалітэн
Пераказы, дыктанты → Падземная дарога
Рыгор Барадулін → Рыгор Барадулін - Робяць гораду нутро
Пераказы, дыктанты → Падземны горад
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Метрабудаўцы