Яшчэ навокал ляжыць снег, кусаецца мароз. Падбел ужо зацвіў на схілах пагоркаў, па берагах рэк і ручаёў. Гэтыя кветкі нагадваюць сонечных зайчыкаў. Як радасна яны вітаюць вясну! Вакол кветак танцуюць пчолкі, чмялі, матылі.
У Беларусі спрадвеку падбел шануюць як выдатныя лекі. Яго збіраюць і сушаць. Падбел ад гэтага не бядуе, але просіць не чапаць яго карэнне. Тады наступнай вясной ён зноў рассыплецца сонечнымі кроплямі.
(65 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сустрэча вясны
Пераказы, дыктанты → Гуканне вясны
Уладзімір Арлоў → Уладзімір Арлоў - Смелы падбел
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна
Пераказы, дыктанты → Прыход вясны