У небе спяваў жаўранак. Людзі, пачуўшы гэты дзіўны спеў, спыняліся і, задраўшы галовы, ссунуўшы зімовыя шапкі на патыліцы, намагаліся адшукаць яго ў яркім вясновым блакіце, які сляпіў вочы.
Жаўранкавым спевам звінела ўсё навокал у гэты незвычайны дзень, першы такі ясны і цёплы пасля зімы. Хоць быў канец сакавіка, а сонца пякло, як у маі, і ветрык прыносіў не халодную вільгаць прадвесня, а духмяную цеплыню сапраўднай вясны, водар разагрэтай сонцам зямлі.
Адразу набрынялі буйныя пупышкі старой вярбы, што расла над абрывам, схіліўшыся над самай вадой. Здавалася, яшчэ адна хвіліна, адзін момант – і пырснуць яны маладым зялёным лісцем.
На поўдзень, за паваротам, дзе пойма пашыралася, і на поўнач, за мастом, дзе ажно да самай Дабрадзееўкі рэчка заліла луг, віднеліся шырокія і спакойныя прасторы вады, па якіх нельга было вызначыць, дзе праходзіць рэчышча. А тут, у гэтай вузкай гарлавіне, сціснутай высокімі абрывістымі берагамі, на адным з якіх стаялі старыя дубы, а на другім сосны, паводка рвалася наперад, як раз’юшаны звер. Вада падмывала пясчаны бераг, вірылася вакол вярбы.
(165 слоў)
Паводле I. Шамякіна.
Похожие статьи:
Іван Шамякін → Сэрца на далоні. Адказы на пытанні
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Непаўторная вясна
Іван Шамякін → Адказы на пытанні па аповесці "Гандлярка і паэт"
Биографии → Іван Шамякін