Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Нёман (Паводле Я. Коласа)

   Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман. Кожны год удзярэ ён якую-небудзь штуку: то выкаціць на чый-небудзь шнур стары, мокшы вякамі ў вадзе, труп дрэва, то выхваціць цэлую луку ў адных і прыточыць другім або падрэжа грунт, на якім доўгімі вякамі стаяў асілак дуб у самай добрай згодзе з суседам Нёманам. Не знае стрымання ён, не ведае, куды дзець свае магутныя сілы. Але ніхто не жаліўся на яго свавольства. А ў нашым сяле яго надта любілі, бо ён для сяла быў, як родны бацька: і карміў, і паіў, і на сваіх плячах кожнага вынасіў.
   Кожны крок Нёмана, кожны спад ці прыбыль вады ў ім не праходзілі незаўважанымі для сялян. А ў апошнія гады Нёман задумаў новую шутку: у тым месцы, дзе бераг датыкаўся аднаго канца сяла, ён пачаў рабіць заварот, пракладаць новую дарогу, адразаючы шырокую луку да сяла. Прабегшы дугою побач з сялом, ён падыходзіў ужо да другога яго канца і далей бег старою дарогаю.
(153 словы)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСтаранная праца

Пераказы, дыктантыБерагам Нёмана

Пераказы, дыктантыГімн жыццю

Пераказы, дыктантыКаля Нёмана

Пераказы, дыктантыПразрыстая пара восені