У старым сасновым лесе, зарослым крапівою і вятроўнікам, пасялілася пара малінавак. Але лета для іх выдалася вельмі няўдалым. Увесь час церусіў халодны дождж. Таму акуратна сплеценая з зялёнага моху пабудова аказалася залітай вадой узмацнелага ручая.
Але ж бяда не бывае адна. Яна зноў прыйшла ў выглядзе даўгахвостай шэрай птушкі. Шмат часу праседзела зязюля на падсохлай верхавіне елкі, пакуль не высачыла месца новага гнязда малінавак.
І вось над апусцелым гняздом малінавак прамільгнуў шэры цень.
Голае нязграбнае птушаня зязюлі з’явілася крыху раней за птушанят малінаўкі. А потым яно павыкідала з гнязда сапраўдных маленькіх гаспадароў.
Так пачалася для малінавак доўгая і цяжкая праца па выхаванні чужога птушаняці.
(106 слоў)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны