Я ляжаў са стрэльбаю за камлём дрэва і не зводзіў вачэй з лісы. Яна прыпала ўсім целам да зямлі, стаілася ў лагчынцы і чакала моманту, калі можна будзе знянацку накінуцца на каршуна і схапіць яго сваімі вострымі зубамі.
Каршун сядзеў на пні і таксама быў нечым заняты. Ён сачыў. Я прыгледзеўся і заўважыў ля пня маленькую норку. З яе часам паказвалася і ў тую ж хвіліну зноў хавалася вострая мышыная мордачка.
І тут мяне як токам працяла. Я азірнуўся. І аж не паверыў сваім вачам, бо ўбачыў яшчэ адны прагныя вочы. За аброслым мохам вываратнем стаяў воўк. Драпежнік таксама цікаваў. Толькі за кім?
Па спіне ў мяне прабеглі халодныя мурашкі.
(112 слоў)
(Паводле Б. Сачанкі)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Выпадак на паляванні
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Дзікае паляванне караля Стаха - ГДЗ
Пераказы, дыктанты → Цецерукі
Пераказы, дыктанты → Апошні трафей
Пераказы, дыктанты → Удалая засада