Сонца толькі што паказалася з-за сасонніку. Вялікі пунсовы шар каціўся насустрач адзінокай ранішняй хмарцы. Яна хутка падала за далягляд і таяла там у полымі ўсходу. Полымя гэта хутка праглынула хмарку і паступова гасла, рассейвалася.
Заблішчала раса. Пад праменямі сонца маладая трава стала алюмініева-белай. Толькі ў адным месцы па ёй праляглі ярка-зялёныя мокрыя сцежкі. Гэта былі сляды чалавека ці жывёлы.
Статак яшчэ толькі выганялі. Каровы прагна хапалі каля агароджы траву, незадаволена мычалі, залазілі ў пасевы. Пастухі крычалі, ляскалі пугамі.
Радасна віталі новы дзень птушкі. Звінелі ў вышыні жаваранкі. Мітусіліся каля шпакоўняў шпакі. Няспынна лёталі то высока ў небе, то над самай зямлёй імклівыя ластаўкі.
(106 слоў)
(Паводле І. Шамякіна)
Похожие статьи:
Янка Журба → Янка Журба - Усход сонца
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў - На ўсходзе сонца
Пераказы → Сонца не стаіць на месцы
Якуб Колас → Якуб Колас - Усход сонца
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Фарбы возера