Кожны год у Дзень Перамогі Арыядна Іванаўна едзе ў сваё роднае Станькава на магілу Марата. У гэты майскі дзень у Станькаве па-святочнаму апранутыя людзі збіраюцца на плошчу, дзе адбудзецца мітынг. Ідуць вучні станькаўскіх школ, чаканячы крок, праходзяць воіны, што прыехалі на свята. На трыбуне паважаныя госці, ветэраны вайны, вайскоўцы. Часам прыязджае з Масквы пісьменнік Барыс Касцюкоўскі, аўтар кніжкі «Арыядніна ніць», напісанай ім на аснове ўспамінаў Арыядны Іванаўны.
Просяць выступіць і Арыядну Іванаўну. Яна гаворыць пра няскораную маладосць, пра цяжкія, крутыя ступені, якія вялі да Дня Перамогі. Гаворыць пра гераізм, пакуты і ахвяры, называе імёны тых, хто не дажыў да гэтага дня. Іх многа, гэтых імён, але кроў і пакуты не былі дарэмныя. Светлая памяць пра герояў у нашых сэрцах.
(122 словы)
Паводле У. Дамашэвіча.
Похожие статьи:
Пераказы → Гармата помсціць
Іншае → Уладзімір Дамашэвіч - Абуджэнне
Пераказы → Дрэвы яшчэ не распусціліся
Пераказы → Абуджэнне
Пераказы → Скрыпачка