Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дрэвы яшчэ не распусціліся

   Дрэвы яшчэ не распусціліся, былі брудна-шэрыя і рэзка вырысоўваліся на фоне густой зеляніны маладога ельніку. Вербалоз толькі што распушыў свае каткі, над ім гулі першыя смелыя чмялі. На арэшніку можна было заўважыць на пупышках далікатныя ружовенькія вусікі цвету. Распушаныя каткі асыпаліся на зямлю, сеючы ледзь прыкметны пылок. З пупышак на бярозе вось-вось гатовы былі паказацца маладыя лісточкі, але бяроза нешта марудзіла. Можа, яна чакала, пакуль пройдуць вясеннія, такія непатрэбныя, але немінучыя халады. Можа, гэтую асцярожнасць яна пераняла ў дуба, бо той усё ніяк не асмельваўся скінуць сваё старое пажоўклае ўбранне, усё чакаў, пакуль добра ўгрэе сонца і адыдзе ад холаду карэнне.
   Дуб не спяшаўся, бо па небе яшчэ снавалі, як не вылінялыя пасля зімы каровы па пашы, непрыветлівыя кудлатыя хмары. З іх на дол, ледзь чутна шапочучы, сыпаўся часам дробны, як крупы, сняжок.
(137 слоў)

Паводле У. Дамашэвіча.

Похожие статьи:

ІншаеУладзімір Дамашэвіч - Абуджэнне

Пераказы, дыктантыГармата помсціць

Пераказы, дыктантыАбуджэнне

Пераказы, дыктантыНа магіле Марата

Пераказы, дыктантыСкрыпачка