На зямлю лёг вячэрні змрок. І пацягнулася з усяго лесу да дарогі звяр’ё.
Прыбеглі зайцы. Качаюцца па дарозе ды згубленае з саней сена жуюць.
Аднак нядоўга давялося белякам салодкім сянцом паласавацца. Па свежых заечых слядах завіталі на лясную дарогу лісіцы. Не духмянага сена хацелі яны пажаваць, а зайчацінкай пажывіцца. Пачулі асцярожныя зайцы рыжых драпежніц і заспяшаліся хутчэй ад бяды.
Апоўначы на лясную дарогу прывалакліся галодныя ваўкі. Пасядзелі яны на снезе, павылі на бледны месяц у чорным небе і пацягнуліся да вёскі за лесам.
Апошнімі прыляцелі падзяўбці насення курапаткі. Пабегалі па белай дарозе і таксама на снезе свае сляды-крыжыкі пакінулі.
(100 слоў)
Паводле Р. Ігнаценкі
Похожие статьи:
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Сон у лесе
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Ноч
Янка Купала → Янка Купала - Зімовая ноч
Пераказы, дыктанты → Веснавая ноч