Апошнія дні стаяла цёплае надвор’е. Днём зямля раставала на сонейку а ноччу браўся моцны мароз.
Раптам наляцеў цёплы вецер з’явіліся цёмныя хмары. Тры дні і тры ночы ліў моцны дождж. Потым вецер сціх. Апусціўся шэры і густы туман. На рацэ затрашчаў пацямнелы лёд. Але раніцай выглянула яркае сонейка. Зазелянела маладая траўка. Набухлі пахучыя пупышкі каліны і ліпкай бярозы. Высока ў небе заспявалі жаваранкі. Прыляцелі жураўлі, гусі. На птушынай мове яны паведамілі аб вясне.
(75 слоў)
Паводле Л. Талстога
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сустрэча вясны
Пераказы, дыктанты → Прыход вясны
Пераказы, дыктанты → Абуджэнне
Пераказы, дыктанты → Гуканне вясны
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна