Беларускі народ па праве можа ганарыцца сваёй багатай спадчынай, дзе ярка адлюстраваліся высакародныя ідэалы, прага да плённай працы, маральная чысціня душы, здольнасць да глыбокіх пачуццяў, практычная і філасофская мудрасць, жыццесцвярджальнасць, любоў да роднага краю. Асабліва гэта мае дачыненне да народнай песні. Поўныя непаўторнасці, хараства і словатворчасці, беларускія песні – гэта велізарная найкаштоўнейшая энцыклапедыя жыцця нашага народа. Багатыя векавечныя традыцыі і высокапаэтычная вартасць беларускай народнай песні забяспечылі ёй неўміручасць. Яна жыве і сёння, застаючыся духоўнай повяззю пакаленняў, жыццядайнай крыніцай радасці, творчага натхнення, сродкам далучэння да сапраўдных каштоўнасцей.
(Паводле І. Казаковай)
Похожие статьи:
В → Валачобныя песні
Ян Чачот → Ян Чачот - Песні і балады
В → Восеньскія песні
В → Вясельныя песні
П → Песня