Рыгор Раманавіч Шырма пражыў доўгае і шмат у чым павучальнае жыццё.
У працы ён быў чалавекам цэласным і мэтанакіраваным. Адзін раз абраўшы сабе дарогу, ён не змяніў яе да канца сваіх дзён. І добра, што не змяніў, бо быў як бы спецыяльна народжаны для песні. Горача любіў яе, глыбока адчуваў, і разумеў, і вельмі старанна аберагаў яе хараство і першароднасць. Аберагаў і справай, і словам. Колькі разоў выступаў ён на разнастайных сходах і ў друку, баронячы народную песню ад тых, хто ўжо лічыў яе пройдзеным этапам, ставячы на першае месца эстрадную песню, лічачы толькі яе носьбітам сучаснасці.
Адначасова Рыгор Раманавіч прымаў эстрадныя творы, напісаныя на высокім мастацкім узроўні, творы з глыбокім пранікненнем у сутнасць сучасных праблем. Добрым прыкладам у гэтым служыла народная песня: яна адгукалася на кожную жыццёвую і працоўную падзею, на кожны рух душы. Таму такая багатая на жанры народная песня.
(142 словы)
Паводле А. Бачылы
Похожие статьи:
В → Вясельныя песні
Пераказы → Рыгор Шырма
П → Песня
Ян Чачот → Ян Чачот - Песні і балады
Пераказы → Наш Рыгор Раманавіч