Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Напрадвесні

   Сярэдзіна сакавіка. Глуха стагнаў лес. Нізка над бярозамі паўзлі чорныя хмары. Яны быццам бы церліся каламутнымі бакамі аб вершаліны дрэў.
   У лесе яшчэ холадна, пуста, нават снег дзе-нідзе ляжыць.
   На кустах ядлоўцу шыецца сівы туманок, а на імшыстых купінах каля пнёў густа ірдзеюць ярка-барвовыя журавіны.
   Лужынкі пакрыты тонкім крохкім лядком. Не чуваць ні адной птушачкі. Адно дзяцел зрэдку дзюбай па сухадрэвіне забарабаніць.
   Але вось з-за сіняга ельніку нясмела паказалася сонца. Знік лядок з лужынак. Зазіхацелі яны. Пацяклі ручайкі.
(82 слова)

Паводле І. Галубовіча

 

Похожие статьи:

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна

Пераказы, дыктантыСустрэча вясны

Пераказы, дыктантыГуканне вясны

Пераказы, дыктантыАбуджэнне

Пераказы, дыктантыПрыход вясны