Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Надвячорак (Паводле З. Бядулі)
Сонца пачало садзіцца. Неба на захадзе станавілася ружовым. Змрок паплыў па лагчынах. Над лугам узняўся сіні туман. У небе паказаліся першыя зоркі.
Людзі вяртаюцца з працы. У вокнах дамоў запальваюцца агеньчыкі. Жыццё ў вёсцы паволі прыпыняецца. Раптам забрэшуць сабакі і зноў сціхнуць. Не хочацца ім парушаць вячэрняй цішыні. Усе і так стаміліся за дзень.
(55 слоў)