Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мясціны Коласа

   Малая радзіма народнага паэта Беларусі Якуба Коласа даўно стала мікрараёнам горада Стоўбцы. На сядзібе Коласа ўсё застаецца такім, як і ў пазамінулым стагоддзі, калі на свет з’явіўся будучы пісьменнік.
   Адзін жылы пакой, печ, ложак, калаўрот, калыска, падвешаная пад столь. Здаецца, без дапамогі машыны часу тут не абышлося. Надта нязвыклая для сучаснага наведвальніка атмасфера. Але атмасфера вельмі натуральная і па-шчыраму цёплая. Магчыма, таму, што працуюць у музеі сваякі паэта.
   У Акінчыцах паэт правёў толькі пяць месяцаў. Затым бацьку перавялі ў Мікалаеўшчыну. Потым былі Ласток, Альбуць, Смольня. У гэтых месцах ёсць напамін, што там жыў пясняр. Да прыкладу, стагадовыя ліпы, якія паэт прывёз з лесу разам з дзядзькам Антосем і пасадзіў у Смольні. Самавар, за якім Колас піў чай з Купалам.
   Сюды, у Акінчыцы, прыязджаюць з Таліна, Парыжа, Пекіна і многіх іншых гарадоў свету.
(134 словы)

Паводле Л. Мінкевіч.

Похожие статьи:

Янка КупалаЭстэтычныя погляды Янкі Купалы

Янка КупалаТэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці

ПераказыПімен Панчанка

Алесь СалавейАлесь Салавей - Паэт

ППаэт