Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мурчына перамога

Варыянт 1 (242 словы)

   У першыя дні акупацыі немцы адчувалі сябе ў захопленым Полацку непераможнымі гаспадарамі. У ціхі ліпеньскі дзень два падцягнутыя афіцэры спакойна шпацыравалі па бязлюдных вуліцах старажытнага горада. Побач ганарліва перабірала лапамі прыгожая нямецкая аўчарка, нібы таксама адчувала сябе неад’емнай часткай вайсковага поспеху.
   Паўз вуліцу ішлі высокія тэлеграфныя слупы. Адзін з іх быў якраз насупраць вокнаў, у якія малыя дзеці асцярожна цікавалі, баючыся без патрэбы хадзіць па двары.
   І трэба ж было Мурцы (так звалі двухгадовую суседскую кошку) у гэты момант перабегчы дарогу нямецкім афіцэрам і аўчарцы. Інстынкты прыручаных звяроў спрацавалі разам. Імгненне – і кошка апынулася на тэлеграфным слупе. Аўчарка, абапёршыся моцнымі пярэднімі лапамі на яго, чакала ўнізе лёгкай здабычы.
   Самазадаволена ўхмыляючыся, чакалі сабачай перамогі і нямецкія афіцэры. Чакалі, шкадуючы няшчасную Мурку, і дзеці, якія аж расплюшчылі насы аб шыбу.
   Урэшце Мурцы надакучыла такое няёмкае становішча, ды і цяжка было ўтрымацца на голым слупе. Яна пачала паволі спаўзаць уніз. Сабака не спускаў вачэй з блізкай здабычы і шчэрыў вострыя зубы. А Мурка, калі засталося некалькі сантыметраў да разяўленай пашчы аўчаркі, нечакана перавярнулася ў паветры і ўсімі чатырма лапамі ўпілася ў ненавісную варожую морду. Праз хвілінку рыжаваты хвост мільгануў за вугал роднай хаты і знік на гарышчы.
   Збянтэжаная прыгажуня аўчарка спачатку закруцілася на месцы, раз-пораз аблапваючы сваю падрапаную мысу, гучна заекатала ад нечаканага болю, крыўды і сораму. А затым паплялася да сваіх гаспадароў, у якіх зляцела з вуснаў задаволеная ўсмешка.
   Дзеці ж яшчэ доўга абмяркоўвалі кемлівасць і спрыт Муркі і радаваліся яе перамозе.
 


 

Варыянт 2 (160 слоў)

   У першыя дні акупацыі немцы адчувалі сябе ў Полацку непераможнымі гаспадарамі. У ціхі ліпеньскі дзень два афіцэры спакойна шпацыравалі па горадзе. Побач ганарліва перабірала лапамі прыгожая аўчарка.
   Трэба ж было Мурцы (так звалі кошку нашай суседкі) у гэты момант перабегчы дарогу. Інстынкты прыручаных звяроў спрацавалі разам. Імгненне – і кошка апынулася на слупе. Аўчарка, абапёршыся пярэднімі лапамі на яго, чакала ўнізе лёгкай здабычы.
   Самазадаволена ўхмыляючыся, чакалі сабачай перамогі і афіцэры.
   Мурцы цяжка было ўтрымацца на голым слупе. Яна пачала паволі спаўзаць уніз. Сабака не спускаў вачэй з блізкай здабычы. А Мурка, калі засталося некалькі сантыметраў да пашчы аўчаркі, нечакана перавярнулася ў паветры і ўсімі чатырма лапамі ўпілася ў ненавісную морду. Праз хвілінку рыжаваты хвост мільгануў за вугал роднай хаты.
   Аўчарка спачатку закруцілася на месцы, раз-пораз аблапваючы мысу, заекатала ад болю і сораму. А затым паплялася да сваіх гаспадароў, у якіх зляцела з вуснаў задаволеная ўсмешка.
   Мы ж яшчэ доўга абмяркоўвалі кемнасць і спрыт Муркі і радаваліся яе перамозе.

Паводле З. Куніцкага

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыДва позіркі на Пусю

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Колькі кіпцікаў у кошкі

Пераказы, дыктантыСтарога вераб’я на мякіне не ашукаеш

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Белыя панчошкі

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Алёшка і Кошка