Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Валасевіч - Алёшка і Кошка

Алёшка
Кошку
Дакараў:
– Ну і лянівая істота!
Пайшлі ўжо мама, тата на работу,
І я, здаецца, ўстаў,
А ты ляжыш, не зварухнешся,
На сонейку паміж вазонаў дзень пячэшся
Ды хітра жмурышся, цікуеш вераб’ёў...
– Алёшанька! – гукнула бабка, –
Ты ложак не заслаў ізноў.
Гамашы разарваў, шпурнуў за шафу шапку,
Чарнілам свой заліў буквар,
Мурзаты ходзіш, нібы камінар,
Узяў бы мыла ды памыўся трошку,
Пачысціў зубы, чуб свой прычасаў,
А потым кошку
За ляноту дакараў.

Я так скажу ў маралі:
Перш чым на іншага ківаць,
Узорам сам павінен стаць,
Каб прыклад з цябе бралі.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыДва позіркі на Пусю

Пераказы, дыктантыМурчына перамога

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Колькі кіпцікаў у кошкі

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Белыя панчошкі

Пераказы, дыктантыСтарога вераб’я на мякіне не ашукаеш