У гэтым будынку жыве вайна. Аднак тут не гучаць выбухі. У будынку пануе цішыня. Гэта музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У ім шмат дакументаў, якія расказваюць пра дзейнасць падпольшчыкаў. Тут можна ўбачыць сумачку Алены Мазанік. У ёй жанчына пранесла магнітную міну ў дом гаўляйтара Кубэ.
Здзіўляюць партызанскія залы музея. У іх знаходзяцца макет зямлянкі, баявыя лістоўкі, рукапісныя часопісы. Адзін з экспанатаў – самаробны партызанскі сцяг. Яго сшылі з дзіцячай коўдрачкі. Затым перафарбавалі ў чырвоны колер і вышылі.
Прыцягваюць увагу ўзнагароды, зброя, асабістыя рэчы воінаў, палкаводцаў. Сярод рэліквій знаходзіцца прабіты куляй медаль «За адвагу».
Адна з мемарыяльных залаў – зала Герояў. На яе сценах высечаны імёны людзей, якія змагаліся за беларускую зямлю.
Беларусы ўдзячныя тым, хто захоўвае памяць пра Перамогу.
(120 слоў)
(Паводле М. Чарняўскага)
Похожие статьи:
Пераказы → Праўда-памяць
Пераказы → Музей векапомнай славы
Пераказы → Музей Якуба Коласа
Пераказы → Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Пераказы → Музей