Мне купілі гадзіннік. Лепшага падарунка не прыдумаеш. Кожнае імгненне я паглядаю на цыферблат. Стрэлачкі рухаюцца вельмі павольна. Можна ўволю нагуляцца на вуліцы. Цяпер мне не трэба спяшацца дамоў. Доўга гуляю на вуліцы з мячыкам. Неўзабаве сцямнела. А мне яшчэ хацелася гуляць. Чаму гэта мой гадзіннік заспяшаўся? Няўжо ён сапсаваўся? Ці трэба часцей пазіраць на гадзіннік?
(57 слоў)
Іван Паўлоўскі
Похожие статьи:
Пераказы → Гадзіннік на храме
Пераказы → Кветкавы гадзіннік