Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гадзіннік на храме

   У цэнтры Гродна знаходзіцца касцёл Святога Францыска Ксаверыя. У гэтым архітэктурным помніку ўсё знакавае: і высокі алтар з драўлянымі фігурамі святых, і рэдкі арган з урачыстай мелодыяй, і іконы, і старажытны гадзіннік на храме.
   Пра гэты гадзіннік існуе шмат загадак. Час налічыў яму амаль пяцьсот гадоў. Гродзенскі гадзіннік быў сведкам войнаў і кірмашоў, пажараў і вяселляў, хрышчэнняў і адпяванняў. Гадзіннік на храме прыпынялі ў час бед, трагедый.
   У пачатку дваццаць першага стагоддзя гадзіннік на касцёле ажыў. Яго звонкі голас абудзіў старажытную плошчу.
   Механізм вежавага гадзінніка рамантавалі таленавітыя майстры з Гродна і вопытныя рэстаўратары з Санкт-Пецярбурга. Цяпер госць з сівой даўніны не толькі паказвае дакладны час, але і адбівае мелодыю пасля кожнай гадзіны.
   Кожны дзень механік вежавага гадзінніка адольвае сто пятнаццаць цагляных прыступак па вінтавой лесвіцы. Ідзе падмазаць шасцярэнькі, змахнуць пылінкі са стрэлак, падкруціць спружыну, праверыць гіры.
   З вышыні стагоддзяў гадзіннік падказвае гараджанам дакладны час. У яго перазвоне чуецца заклік: «Хай час натхняе вас, гродзенцы, на слаўныя ўчынкі!»
(160 слоў)

Паводле У. Ліпскага

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМузейная гара

Пераказы, дыктантыПрыроднае каралеўства

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Пераказы, дыктантыКветкавы гадзіннік