Пад шкляным купалам у садзе мастака вырасла дзівосная кветка.
«Гэта сапраўдны цуд!» – захапляліся ёю людзі.
Калі мастак выпраўляў вучняў маляваць кветку, то прасіў: «Намалюйце цуд».
Міналі гады. Людзі забыліся на дзівосную кветку. Толькі вучні мастака паслухмяна малявалі «цуд».
Аднойчы да майстра прыйшоў новы вучань. Мастак і яму за гадаў намаляваць цуд. Вучань пайшоў у сад і намаляваў шкло, пад якім расла кветка.
– Што ты намаляваў?! – жахнуўся мастак.
– Цуд, – адказаў вучань.
Калі стары мастак памёр, ён пакінуў сваю майстэрню і сад якраз гэтаму вучню. А на развітанне сказаў:
– Цяпер усе малююць шкло, пад якім растуць кветкі. Ты першым пайшоў па такім рызыкоўным шляху. Абяцай, што не прагоніш вучня, калі ён замест шкла намалюе кветку. І дапаможаш перамагчы цябе.
(117 слоў)
(Паводле С. Кавалёва)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сіла мастацтва
Пераказы, дыктанты → Сустрэча з сапраўдным мастацтвам
Пераказы, дыктанты → Імя Ахрэмчыка
Пераказы, дыктанты → Яднанне
Пераказы, дыктанты → Захавальнікі гісторыі