Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Маладая варона

   Каля хаты каркалі дзве вароны, перад якімі ляжала хлебная скарынка. Маладая варона некалькі разоў патрабавальна каркнула і сцішылася ў чаканні, шырока раскрыўшы дзюбу.
   Гэта дачка-гультайка хацела, каб маці яе пакарміла хлебнай скарынкай. Але старая варона лічыла, што дачка і сама ўжо справіцца з такой работай. Маладая варона зноў закаркала, а старая ўзяла ў дзюбу хлебную скарынку і шпурнула яе далей ад сябе. Абедзве вароны кінуліся да спажывы. Старая варона знарок прыпазнілася, каб дачка схапіла скарынку. Але тая ўзняла такі гвалт каля хлеба! Аднак маці аказалася вельмі цярплівая. Зноў паляцела скарынка, зноў за ёй кінуліся птушкі.
   Навучанне спыніла пярэстая кошка, якая раптам выскачыла з хаты. Маладая варона, не раздумваючы, узмахнула крыламі і праз хвіліну схавалася за дахам суседняй хаты. Старая ж, папераджальна каркнуўшы на ўвесь надворак, схапіла ў дзюбу хлеб і кінулася даганяць дачку.
(133 словы)

(Паводле А. Бадака)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыБясхвосты шпак

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця

Пераказы, дыктантыСойка (Паводле У. Ягоўдзіка)

Пераказы, дыктантыАбед у мяцеліцу

Пераказы, дыктантыЛяцяць, ляцяць крылатыя вешчуны