Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Майскі снег

   Замаразак гэты раз не прыйшоў, хаця раней амаль заўсёды прыходзіў у пару цвіцення. Здарылася горшае. У другой палове дня пайшоў снег. Ён не падаў як звычайна, асобнымі сняжынкамі, а валіў з нізка навіслага неба густым, ледзь не суцэльным месівам. Гэта мокрае месіва асядала на галінкі, напластоўвалася вялікімі шапкамі, і галінкі пад яго цяжарам згіналіся да самага долу.
   Снег падаў у гразь і раставаў. У гразі заставаліся шаўкавістыя ружавата-белыя пялёсткі.
   Якімку было вельмі шкада саду. А дзед глядзеў на гібель квецені зусім спакойна. Толькі шэрыя дзедавы вочы амаль зусім схаваліся пад калматымі брывамі. Ён абняў Якімку за плечы, прытуліў да сябе і сказаў...
(102 словы)

Паводле Я. Курто

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПершы снег (Паводле X. Лялько)

Якуб КоласЯкуб Колас - Першы снег

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Першы снег

Юрась СвіркаЮрась Свірка - З першым снегам

Пераказы, дыктантыПершы снег (Паводле І. Грамовіча)