Майскае сонца адорвала зямлю ласкавым цяплом. Паўднёвы вецер часта прыносіў з сабой дажджавыя хмары. Усё вакол хутка ажывала.
Бярозы, асіны і вербы апрануліся ў светла-зялёныя сарафаны з маладога лісця. У лесе на пагорках пачала расці трава. Яна вострымі іголкамі прабівала леташняе прэлае лісце. На балотцах вытыркнуліся з вады пікі асакі і зялёна-ружовыя стрэлкі хвашчу. А луг зазелянеў так, быццам нехта заслаў яго аксамітавым дываном.
(64 словы)
Паводле З. Бяспалага
Похожие статьи:
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Май
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна
Пераказы → Сустрэча вясны
Пераказы → Гуканне вясны
Пераказы → Прыход вясны