Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ліпка (Паводле А. Пальчэўскага)

   Іх прывезлі з далёкага лесу. Сваё ўбранне дрэўцы пакінулі там, дзе нарадзіліся. Цяпер яны без лісця ляжалі перад нашым домам.
   Вечарам людзі прыйшлі з работы і адзін перад адным пачалі выбіраць лепшыя: большыя, раўнейшыя, купчастыя. Кожнаму хацелася пасадзіць перад сваім акном прыгажэйшае дрэўца.
   Засталася адна танклявая ліпка з трошкі выгнутым ствалом. Ніхто не хацеў яе браць. Вярнуўся Віця са школы, убачыў пакінутую ліпку, падняў, пакруціў у руках, уздыхнуў. Ён выкапаў ямку далей ад дома, дзе ўвесь дзень не бывае ценю. Пасадзіў дрэўца ўвагнутым бокам да сонца, каб лепей заплывала крывізна.
   І ўвесну ліпка першая зазелянела і першая напомніла людзям аб прыгожай пары года – вясне.
(105 слоў)

Паводле А. Пальчэўскага

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЛіпа (Паводле В. Карамазава)

Пераказы, дыктантыЛіпа цвіце

Пераказы, дыктантыПад шатамі старых ліп

Пераказы, дыктантыЛіпа (Паводле І. Швед)

Янка ГалубовічЯнка Галубовіч - Красуюць ліпы