Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ліпа цвіце

   Пасярод вёскі стаіць высозная, у два абхваты ліпа.
   Калі яе вецце пакрывалася залацістым цветам, то з усяго наваколля сюды зляталіся пчолы і гулі ў лістоце ажно да самага вечара. Вечарам пчол змяняла вясковая дзятва. І пакуль не набівалі ліпавым цветам свае зрэбныя торбачкі, дрэва гаманіла на ўсе галасы.
   Любілі і дзядзькі святочнымі днямі збірацца пад ліпай. Пасядуць, бывала, у цяньку, перабіраюць вясковыя навіны.
   Грымнула вайна, і ліпу таксама не абмінула бяда. Счарнелая ад агню, яна каторы год стаяла пасярод апусцелай вуліцы і здавалася нежывой. І ні пчалінага гоману, ні дзіцячых галасоў не чуваць было ў яе парадзелай лістоце.
   Але ліпа ўсё-такі зацвіла. Першы год неяк нерашуча, нібы раздумваючы. А пасля буйным шчодрым цветам. І зноў з усяго наваколля злятаюцца сюды пчолы. Зноў пад вечар у ліпавым голлі гамоніць дзятва. А выхаднымі днямі збіраюцца сюды пагутарыць дзядзькі. Бо як жа іначай? Ліпа ж цвіце!
(143 словы)

Паводле Я. Пархуты

 

Похожие статьи:

ПераказыЛіпа

ПераказыПад шатамі старых ліп

Янка ГалубовічЯнка Галубовіч - Красуюць ліпы