Давайце ўявім, што ў нашыя рукі цудам трапілі скарынінскія кнігі, разгорнем іх.
Надрукаваныя ў дзве фарбы, з прыгожымі літарамі-ініцыяламі і віньеткамі з раслінным арнаментам, яны, здаецца, знарок створаны на радасць воку. Як прыгожа глядзіцца старонка! Вось багатая шырокая застаўка адкрывае раздзел, пад ёю назва, пад назваю зноў застаўка, але больш вузкая.
Гэтыя застаўкі Скарына перанёс у сваю друкаваную кнігу з тых старых айчынных рукапісаў, што бачыў, магчыма, яшчэ ў Полацку...
Міжволі згадваюцца словы выдатнага рускага гісторыка мастацтва і крытыка У. Стасава: «Тая прыгажосць малюнка, тое майстэрства гравюры, якія на кароткі час прамільгнулі ў выданнях скарынінскіх, ніколі ўжо больш не паўтарыліся ні ў адным выданні царкоўнаславянскага друку на працягу ўсёй паловы XVІ, усяго XVІІ і першай паловы XVІІІ стагоддзяў».
(117 слоў)
Паводле А. Клышкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Францыск Скарына
Іншае → Францыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"
Пераказы, дыктанты → Мастацкая Скарыніяна
Пераказы, дыктанты → Спадчына Скарыны
Пераказы, дыктанты → Эпоха Францыска Скарыны