Прыйшло цёплае лета. На ўзлессі распускаюцца званочкі, незабудкі, шыпшына. Белыя рамонкі працягваюць сонцу свае далікатныя пялёсткі.
Вылятаюць з утульных гнёздаў птушаняты. У звяроў падрастае маладая змена. Медзведзяняты старэйшыя за ўсіх. Яны нарадзіліся яшчэ халоднай зімой у бярлозе. Цяпер яны паслухмяна ідуць за строгай матуляй. Лісяняты весела гуляюць у нары. У прыцемках выходзяць на паляванне маленькія вожыкі.
Не чапай дзіцянят дзікіх жывёл! Не крыўдзі лясных малых! Прыходзь у лес добрым сябрам.
(72 словы)
Паводле Н. Надзеждзінай
Похожие статьи:
Янка Маўр → Янка Маўр - Бунт звяроў
Пераказы, дыктанты → Чаму звяры перасварыліся
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Звяры нашых лясоў
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Бабёр
Пераказы, дыктанты → Хвасты