Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Любімы горад

   Ёсць любоў да блізкага чалавека, ёсць любоў да роднай зямлі, да сцежак маленства, да матчынай песні. I ёсць любоў да горада, складаная і невыказная, як радасць і боль. Любімы горад заўсёды жывы і неабходны, са сваім абліччам, са сваім характарам, настроем, дыханнем і думкамі, са сваёй маладосцю і сталасцю, са сваім жыццём і сваімі марамі, з мінулым і будучым, з дзесяцігоддзямі, пражытымі разам з ім. Я часта гавару з ім, як з найлепшым і шчырым другам. Ён усё помніць, усё ведае, усё разумее. Я заўсёды спяшаюся да яго, як на самае радаснае спатканне: ён – калыска маёй чалавечай сталасці, ён – мой вялікі дом, у ім усе знаёмае і сваё.
   Іду з вуліцы ў вуліцу, як з пакоя ў пакой, і скрозь пазнаю знаёмыя абліччы сяброў і тысячы людзей, з якімі яшчэ не паспеў пагаварыць і пасябраваць. Але я іх ведаю, адных – даўно, другіх бачу ўпершыню і захапляюся іх высакароднай прыгажосцю, светлай і юнацкай весялосцю. Нават калі мой горад тушыць агні і засынае, я слухаю яго дыханне, чую ўдары сэрца...
(170 слоў)

Паводле С. Грахоўскага.