Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Любімы горад

   Наш горад заўсёды сустрэне вас добрай усмешкай, шчырай гасціннасцю.
   Яшчэ здалёк ён узнікае перад вамі як велічная паэма з каменю і шкла. Горад без традыцыйных ускраін адразу за гарадскою рысаю мігціць, іскрыцца ўсімі адценнямі самых яскравых фарбаў, рассцілае жывыя дываны газонаў і кветнікаў. Вось ён Мінск, сталіца Беларусі, горад шматвяковай гісторыі і недалёкага гераічнага мінулага, юны горад, узняты з руін і попелу.
   Мінск, як і кожны горад, мае свой характар, свой рытм, сваё непаўторнае аблічча, сваю душу і свой настрой.
   Прайдзіцеся на світанні па галоўным праспекце сталіцы. Дамы і паркі заліты мяккім ружаватым святлом, а далёкія краявіды плывуць у ранішняй смузе. Вы адчуваеце свежасць і водар маладых ліп і росных кветак, чуеце характэрны рытм пачатку працоўнага дня. Сотні тралейбусаў, аўтобусаў і машын спяшаюцца ў прамысловыя раёны сталіцы. Тысячы студэнтаў накіроўваюцца ва ўніверсітэты, бягуць вясёлыя школьнікі, паважна крочаць маленькія мінчане ў дзіцячыя садкі.
   Надвячоркам горад становіцца блакітным і запальвае агні. Мінск жыве, шуміць, радуецца, марыць пра заўтрашні дзень. У любую пару года: вясной і ў студзеньскім срэбры, у барвах восені і ў дні ліпеньскай квецені – наш горад аднолькава светлы, прыгожы і натхнёны.
(179 слоў)

(Паводле С. Грахоўскага)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПрывакзальная плошча

Пераказы, дыктантыМінскі метрапалітэн

Пераказы, дыктантыНяміга

Пераказы, дыктантыМінскі чыгуначны вакзал

Пераказы, дыктантыМінская ратуша