Ці заўважалі вы прыгажосць летняга вечара? Усюды кладуцца цені. Сонечныя промні асвятляюць і пабудовы, і дрэвы, і жыта ў полі. Жаваранак апускаецца з вышыні, трапечацца нізка над галавою. Ён ужо адчувае блізкі надыход ночы.
Дзяўчаты вяртаюцца з поля з букетамі. А ў букетах сінія званочкі, жоўтая медуніца, гарошак.
Сонца ўжо схавалася за небасхіл. Яно шле развітальнае святло. У небе высока загарэлася, заміргала зорка. Дзень скончыўся.
(67 слоў)
Паводле М. Лупсякова
Похожие статьи:
Пераказы → Летам у бары
Якуб Колас → Якуб Колас - Лета
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Лета
Пераказы → Шчаслівая ўсмешка лета
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Плакала лета, зямлю пакідаючы...