Ціхі сон ночы вее над зямлёю. Заснула поле пад чорнаю посцілкаю цемры. Стары лес перастаў хістацца і махаць касматымі лапамі. Хаты патанулі ў цемнаце. Ціха і спакойна. Люблю я ў такую ночку выйсці адзін на бераг возера. Круглы месяц лье свой бледны свет на сонную зямлю. Возера люстрам ззяе на месяцы. Тысячы зорак любуюцца ў ім. Ёсць нешта дзіўнае і важнае ў гэтым спакоі летняй ночы.
(68 слоў)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Сон у лесе
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Ноч
Пераказы, дыктанты → Веснавая ноч
Пераказы, дыктанты → Начное жыццё
Янка Купала → Янка Купала - Зімовая ноч