Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Лета (Паводле Я. Коласа)

   Прыйшло лета. Куды ні глянь, усюды зелена, усё расце, усё наліваецца.
   Весела пазірае стары лес, што разросся за сялом і цягнецца па краях поля. Птушкі аж глушаць сваімі галасамі, сваім шчэбетам. Колькі кветак, колькі ўсялякіх матылёчкаў, мошак і пчолак! У паветры стаіць бясконцы шум і звон ад іх крылаў.
   Поле пакрылася зеленню. Ужо выплылі авёс, ячмень, цягнуцца палоскі гароху чырвоненькімі і беленькімі кветачкамі. Там відаць зялёненькія стужкі лёну з сіненькімі галоўкамі, бялее грэчка, наліваецца жыта і ціха шаргаціць у полі сваімі сярэбранымі каласкамі. Жаваранкі рассыпаюцца над імі песнямі, кружачыся ў небе.
   Зялёнаю шырокаю паласою раскінуўся луг паабапал рэчкі. Густая высокая трава, як мора, калышацца на ветры. А кветак, кветак! Якога толькі колеру не знойдзеш іх тут!
   Мільёны пчолак, чмялёў уюцца над імі са звонам і шумам. Так і цягне на прывольны луг, дзе так многа кветак, птушак, усякіх конікаў і матылёчкаў, песень, шуму і звону.
   Шчыраю рукою ўбрала лета ўвесь свет.
(151 слова)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Якуб КоласЯкуб Колас - Лета

Якуб КоласЯкуб Колас - Летам

Пераказы, дыктантыШчаслівая ўсмешка лета

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Лета

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Плакала лета, зямлю пакідаючы...