Вясна непрыкметна перайшла ў лета. Паплылі над зямлёй светлыя і сонечныя дні. Павеяла пахам травы, кветак. Нагрэтая за вясну зямля набірала сілу.
Жыта паднялося. Месцамі з’явіліся пяшчотныя каласкі з прыўзнятымі вусікамі. Зазелянеў ячмень і авёс. Пусціла пшаніца шырокія парасткі. Загусцеў лён. Ветрык чапляецца за збажыну і гуляе ў ёй, песціцца. У такі час поле нагадвае мора. Яно хвалюецца і пераліваецца рознымі фарбамі. Усяму жывому зямля дорыць сваю шчодрасць.
(69 слоў)
Паводле Т. Хадкевіча
Похожие статьи:
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Лета
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Плакала лета, зямлю пакідаючы...
Пераказы, дыктанты → Шчаслівая ўсмешка лета
Якуб Колас → Якуб Колас - Лета
Якуб Колас → Якуб Колас - Летам