Лета набірае сілы. Возера ляжыць у нейкай цудоўнай аправе. Яно паглядае, як сіняе вока, з бязмежнага зялёнага прастору зямлі. Гамоняць і гамоняць над ціхім павевам ветру лёгкія каласы з жоўтымі пяшчотнымі завушніцамі на іх. Яны нібы цягнуцца да празрыстага неба і просяць спагады ў прыгожыя часы свайго красавання. Густы цёмна-зялёны ячмень з сінім налётам фанабэрыста распускае пушыстыя вусы. Авёс шамаціць галінкамі, нібы адмысловымі каралямі. Расплюшчвае блакітныя вочы лён.
(72 слова)
Паводле П. Броўкі
Похожие статьи:
Якуб Колас → Якуб Колас - Лета
Пераказы → Летам у бары
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Плакала лета, зямлю пакідаючы...
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Лета
Пераказы → Шчаслівая ўсмешка лета