Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Летам у лузе
Хораша летам у лузе. Сухое паветра моцна настоена на водары ружовай асмолкі. Мядовы пах чырвонай канюшыны прываблівае пчол і матылькоў. А колькі кветак! Яны рознага колеру. Вось белыя з жоўтымі вочкамі рамонкі. А гэта сінія васількі. Многіх кветак я яшчэ не ведаю. Але так хочацца намаляваць іх.
(50 слоў)