Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Лебедзі

   На Валожыншчыне вёску Сакаўшчына ведаюць і дарослыя, і дзеці. Каля яе на вадасховішчы аблюбавала сабе куточак пара лебедзяў. Вялікія птушкі з беласнежным апярэннем ганарліва ўздымаюць свае чырванадзюбыя галовы на тонкіх доўгіх шыях. Круглы год жывуць белыя птахі на вадасховішчы і чаруюць сваёй прыгажосцю людзей. Асаблівую радасць лебедзі прыносяць дзецям. Даверлівыя птушкі смела падплываюць да самага берага і бяруць з рук дзятвы ласункі.
   Адзін год стаяла суровая зіма. Бывалі дні, калі маразы дасягалі сарака градусаў. На вадасховішчы, дзе зімавала пара лебедзяў, не замерзла толькі адна палонка. Але з кожным днём яна станавілася ўсё меншай. Хутка ад яе засталося толькі адно «акенца». Птушкі ўжо не маглі плаваць і здабываць сабе корм. Ім пагражала немінуемая гібель.
   Тады на дапамогу лебедзям прыйшлі школьнікі. Яны злавілі птушак і прынеслі іх у школу. Цэлую зіму даглядалі лебедзяў, а вясной зноў выпусцілі на волю. Многія думалі, што птушкі ніколі больш не застануцца зімаваць у Сакаўшчыне. Але лебедзі паверылі, што людзі заўсёды прыйдуць ім на дапамогу.
   Не могуць чырванадзюбыя птахі пакінуць родны куточак, бо прыкіпелі да яго сэрцам.
(170 слоў)

(Паводле Я. Галубовіча)

 

Похожие статьи:

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")

ПераказыПтушкі шчасця

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая