Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ластаўчыны домікі

   На беразе Чорнага мора пачалі будаваць санаторый. Спачатку зрабілі невялікі драўляны домік, дзе жылі рабочыя. Вясной пад дахам гэтага доміка ластаўкі змайстравалі гнёзды. Птушкі шчабяталі кожную раніцу, і будаўнікам прыемна было чуць іх галасы.
   Хутка санаторый быў пабудаваны. Дайшла чарга разбіраць драўляны домік. Людзі залезлі на дах і пачалі адрываць дошкі.
   Ластаўкі з жаласным піскам кружыліся над домікам, шчабяталі, упрошвалі будаўнікоў не разбураць гнёздаў. Рабочыя шкадавалі птушак, аднак домік быў патрэбны на новай будоўлі.
   Вечарам яго перавезлі на іншае месца. А бяздомныя ластаўкі ўсю ноч прасядзелі на парэнчах веранды. Людзі спачувалі птушынай бядзе, але дапамагчы нічым не маглі.
   Раніцай будаўнікі прыйшлі рабіць цэментавыя сходы, каб можна было спускацца з санаторыя да мора. Ластаўкі кінуліся да скрынкі, у якой замешваўся бетон. Дзе ім у сухое надвор’е знайсці гразь? А тут пад бокам гатовы матэрыял на пабудову новых гнёздаў. Птушкі з-пад рук у рабочых хапалі замес. Цяпер ластаўкі пачалі ляпіць гнёзды пад застрэшкамі новага санаторыя. Тут ужо ніхто не разбурыць іхніх домікаў.
(163 словы)

(Паводле А. Пальчэўскага)

 

Похожие статьи:

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая

ПераказыПтушкі шчасця

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")